19 сакавіка ў Беларусі адбудзецца iнклюзiўны фэст «Розныя разам».
Фэст уяўляе сабой серыю мерапрыемстваў, прысвечаных правам дзяцей з інваліднасцю. Усе актыўнасці пройдуць у розных кутках нашай краіны – у Валожынскім раёне (Мінская вобласць)і Гомелі, а ў Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці фэст адбудзецца 26 сакавіка.
Дзякуем супрацоўнікам і выхаванцам усіх рэгіянальных Цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, сям'і бацькоўскай супольнасці |
Арганізатары Фэста: Беларускі дзіцячы хоспіс, Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне бацькоў неданошаных дзяцей «Рана», Магілёўскае абласное аддзяленне Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларускі дзіцячы фонд».
Інфармацыйны партнёр: сацыяльна-дабрачынная ўстанова «Цэнтр садзейнічання нармалізацыі жыцця сацыяльна неабароненых груп насельніцтва «Ёсць справа».
Мерапрыемства пройдзе ў межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Выбудоўванне эфектыўных механізмаў абароны для паляпшэння становішча дзяцей з цяжкімі формамі інваліднасці і захворваннямі, якія абмяжоўваюць працягласць жыцця», які рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. Фінансавую падтрымку Фэсту аказвае Пасольства Вялікабрытаніі ў Беларусі. Чакаецца, што галоўны партнёр праекта, дабрачынная арганізацыя «HealthProm» (Вялікабрытанія), таксама падтрымае наш Фэст у Лондане.
#розныяразам #iнклюзiўныфэст #ECдляБеларусi #EUforBelarus