07 | 05 | 2024

 

26 сакавіка ў Магілёўскай вобласці адбыўся iнклюзiўны фэст «Розныя разам».

У экатуркомплексе «Мікалаеўскія сажалкі» Круглянскага раёна прайшлі гулянні з танцамі, конкурсамі і забавамі, смачнымі блінамі і духмянай гарбатай. Гасцей чакала таксама майстар-клас па вырабе лялькі «Анёл», бяспройгрышная латарэя «Нашы правы», тэматычная фотазона. Важным для ўсіх прысутных стала работа інфармацыйна-прававой пляцоўкі "Сонца свеціць усім аднолькава", знаёмства і абмен вопытам паміж бацькамі дзяцей з інваліднасцю.

 

 

   

 

У Фэсце прынялі удзел дзеці з інваліднасцю, іх сем'і і сябры, а таксама дзеці, якія жывуць у дзіцячых інтэрнатных установах, супрацоўнікі дзяржаўных адукацыйных устаноў, прадстаўнікі органаў улады і іншыя госці. 

 

Арганізатарамі Фэста «Розныя разам» выступаюць Беларускі дзіцячы хоспіс, Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне бацькоў неданошаных дзяцей «Рана», Магілёўскае абласное аддзяленне Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларускі дзіцячы фонд». Інфармацыйны партнёр: сацыяльна-дабрачынная ўстанова «Цэнтр садзейнічання нармалізацыі жыцця сацыяльна ўразлівых груп насельніцтва «Ёсць справа». 

Нагадаем, што інклюзіўны фэст "Розныя разам" пачаўся 19 сакавіка і прайшоў у Мінскай вобласці і горадзе Гомель.

 

Мерапрыемства прайшло ў межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Выбудоўванне эфектыўных механізмаў абароны для паляпшэння становішча дзяцей з цяжкімі формамі інваліднасці і захворваннямі, якія абмяжоўваюць працягласць жыцця», які рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза i каардынуецца дабрачыннай арганізацыяй (Вялікабрытанія). Фінансавую падтрымку Фэсту аказала Пасольства Вялікабрытаніі ў Беларусі.

 

 

Наши партнеры