07 | 05 | 2024

 

19 сакавіка ў Беларусі адбудзецца iнклюзiўны фэст «Розныя разам».

 

Фэст уяўляе сабой серыю мерапрыемстваў, прысвечаных правам дзяцей з інваліднасцю. Усе актыўнасці пройдуць у розных кутках нашай краіны – у Валожынскім раёне (Мінская вобласць)і Гомелі, а ў Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці фэст адбудзецца 26 сакавіка.

У Фэсце прымуць удзел дзеці з інваліднасцю, неданошаныя дзеці, іх сем'і і сябры, а таксама дзеці, якія жывуць у дзіцячых інтэрнатных установах, супрацоўнікі дзяржаўных сацыяльных устаноў, прадстаўнікі органаў улады і іншыя госці.

Мэты: прыцягнуць увагу да праблем асаблівых дзяцей у Беларусі, павышэнне дасведчанасці грамадства аб праблемах аб патрэбах сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю.

 

Дзякуем супрацоўнікам і выхаванцам усіх рэгіянальных Цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, сям'і бацькоўскай супольнасці
«Новыя гарызонты» за ўдзел у стварэнні фота-калажа #розныяразам.



Арганізатары Фэста: Беларускі дзіцячы хоспіс, Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне бацькоў неданошаных дзяцей «Рана», Магілёўскае абласное аддзяленне Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларускі дзіцячы фонд».

Інфармацыйны партнёр: сацыяльна-дабрачынная ўстанова «Цэнтр садзейнічання нармалізацыі жыцця сацыяльна неабароненых груп насельніцтва «Ёсць справа».

Мерапрыемства пройдзе ў межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Выбудоўванне эфектыўных механізмаў абароны для паляпшэння становішча дзяцей з цяжкімі формамі інваліднасці і захворваннямі, якія абмяжоўваюць працягласць жыцця», які рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. Фінансавую падтрымку Фэсту аказвае Пасольства Вялікабрытаніі ў Беларусі. Чакаецца, што галоўны партнёр праекта, дабрачынная арганізацыя «HealthProm» (Вялікабрытанія), таксама падтрымае наш Фэст у Лондане.
#розныяразам #iнклюзiўныфэст #ECдляБеларусi #EUforBelarus

 

Наши партнеры